Мы сёньня з аднагрупнікамі ладзілі пікнік. Такая душэўная і правільная сустрэча, пасьля якой я зразумела, што люблю сваю групу. Я гэта адчула.
І тут суседка пытае:
-Ну как побухали?
-Мы не бухалі, Лена. Я не бухаю.
-Ой, ну рассказвай... (ну і ха-ха ўсялякія)
А мне простра заябала ўсім тлумачыць, што я не бухаю. Я ня п'ю алкагольныя напоі. Ну зусім ня п'ю. Не, я не баптыстка, у мяне няма язвы і я не з'яўляюся сябрам ананімных алкаголікаў...
Я проста ненавіджу алкаголь. Мне сумна і страшна, што мае сябры сьпіваюцца. У іх у 20 год трасуцца рукі!!!! Мне страшна глядзець на тое, як п'яны папаша на сьвяце горада нясе на руках маленькае дзіцё. Я не магу глядзець на разьбіты твар цёці Каці, якая церпіць такую "любоў" п'яніцы дзядзі Пашы. Мяне абурае п'яны вадзіцель з хуткасьцю 180 км/г на трасе Менск-Міклашэвічы. Мне надакучыла дыхаць у транспарце перагарам кожную суботу. Мне нецікава слухаць аповеды пра тое, "колькі мы выпілі мінулай суботай". Мне балюча, што нехта прабухвае зарплату, а яго ці яе дзеці не маюць, што, прабачце, пажраць. І мне крыўдна, што блізкі мне чалавек, п'яны, мне расказвае пра тое, што ўжо месяц бухае, што мАе праблемы ва унівэры, на працы, са здароўем, хоць два месяцы ён трымаўся...
Я ня стала тлумачыць суседцы нічога. Я паслала яе нахуй. Гэта брыдка, дрэнна і .................................
Але я ня маю сёньня больш сіл тлумачыць, што бухаць - гэта не ганарова, гэта нехарашо.
Гэта херова, людзі!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
!!!!!!